Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 40 ахвяраў сьмяротніка


Каля 40 чалавек загінулі сёньня ў выніку нападу сьмяротніка на пост сілаў бясьпекі ў раёне Баджаўр на паўночным захадзе Пакістану. Мясцовыя ўлады паведамілі, што выбуховае прыстасаваньне было прыведзенае ў дзеяньне, калі сотні ўцекачоў сабраліся, каб атрымаць харчовыя пайкі.

Напад адбыўся на наступны дзень пасьля таго, як каля 150 талібаў зрабілі скаардынаваны напад на пяць блёкпастоў. Тады загінулі 11 вайскоўцаў і 24 баявікі.
XS
SM
MD
LG