Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эўропе перабоі з авіязносінамі


У Заходняй Эўропе тысячы авіяпасажыраў ня трапілі дамоў на сьвята Божага нараджэньня з прычыны перабоеў у працы лётнішчаў, выкліканых сьнегападамі. У парыскім аэрапорце імя Шарля дэ Голя за мінулыя суткі былі скасаваныя каля 400 рэйсаў. Дзясяткі самалётаў не ўзьляцелі і ў аэрапортах Ірляндыі, Бэльгіі і Нямеччыны.

Праца брытанскіх лётнішчаў амаль нармалізаваная, аднак цягнікі ў краіне рухаюцца зь перабоямі. На захадзе Нямеччыны адзначаюцца праблемы з аўтамабільнымі зносінамі на шэрагу трасаў.
XS
SM
MD
LG