Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нанесены авіяўдар па паласе Газы


Ізраільскія самалёты мінулай начы ўдарылі па некалькіх аб’ектах у паласе Газы, якія, як мяркуецца, выкарыстоўваюць ваяўнікі. Паведамляецца пра трох параненых, але дакладна невядома, ці гэты ваяўнікі, ці цывільныя грамадзяне.

Авіяўдарам пашкоджаная электрастанцыя, частка паласы Газы засталася без электрычнасьці. Апэрацыя ізраільскіх ВПС праведзена была неўзабаве пасьля ракетнага абстрэлу тэрыторыі краіны ў пятніцу палестынскімі ваяўнікамі з Газы.
XS
SM
MD
LG