Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газпром дасьць зьніжку краінам Балтыі


З наступнага году Латвія і Эстонія будуць атрымліваць расейскі газ са зьніжкай 15%. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні праўленьня Газпрому Валеры Голубеў. Пры гэтым ён, аднак, дадаў, што аб'ёмы закупленага паліва не павінны быць ніжэйшымі, чым у 2007 годзе.

Газпром раней неаднаразова заяўляў, што зьбіраецца перайсьці на роўнадаходнасьць паставак на ўнутрырасейскі і эўрапейскі рынкі. У сувязі з крызісам канцэрн, аднак, вырашыў зьдзейсьніць паступовы пераход да згаданай схемы пазьней – у пэрыяд з 2011 па 2013 гады.
XS
SM
MD
LG