Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год у фота. Беларусь


Студзень


На праваслаўнае Раство Сяргей Каваленка вывесіў Бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы ў Віцебску.
Разгараўся канфлікт вакол саюзу палякаў. Старшыня праўладнага саюзу Станіслаў Сямашка спрабуе прабіцца на пасяджэньне саюзу непрызнанага 21 студзеня ў Івянцы.

Люты


Біятляністка Дар’я Домрачава радуецца бронзаваму мэдалю, заваяванаму на 15-кілямэтровай дыстанцыі Зімовай алімпіяды.
Каля трыццаці сяброў моладзевага дэмакратычнага руху трапілі ў міліцыю ў выніку жорсткага разгону акцыі ў Дзень сьвятога Валянціна.

Сакавік


У сярэдзіне месяца — хваля ператрусаў у незалежных СМІ. Рэдактарка «Хартыі-97» Натальля Радзіна: «Міліцыянты сілай уварваліся ў кватэру, прычым з прымяненьнем фізычнай сілы, ударылі мяне па твары, правае вока ў мяне ўжо дрэнна бачыць».
У Вярхоўным судзе пачаўся працэс над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Аляксандрам Ларыным і Міхаілам Казловым.
Паводка пасьля сьнежнай зімы

Красавік

Лукашэнка прытуліў Бакіева, якога ў пачатку месяца зрынулі з улады ў Кіргізстане.
Палітпрызыўнік Франак Вячорка балятуецца ў дэпутаты. Агітацыйная кампанія ў Мазыры.
Кветкі ля польскага пасольства ў Менску. 10 красавіка пад Смаленскам разьбіўся самалёт з польскай дэлегацыяй на чале з прэзыдэнтам. Беларускія ўлады афіцыйную жалобу не аб’явілі.

Травень


Кветкі на ганак суду. Вярхоўны суд асудзіў Мікалая Аўтуховіча да 5 гадоў і 2 месяцаў зьняволеньня.

15 траўня спэцназам міліцыі быў разагнаны гей-парад у Менску
Па краіне пракаціліся ператрусы і арышты датычна кампаніі «Гавары праўду». На фота — сустракаюць Уладзімера Някляева пасьля зьняволеньня на Акрэсьціна.

Чэрвень

Акцыя «Стоп-бэнзін». 4 чэрвеня на запраўках «Белнафтахіму» кожны ўдзельнік запраўляў толькі 2 літры ў знак пратэсту супраць павышэньня цэнаў на паліва.
Незвычайны флэш-моб супраць указу №60 ля Камароўскага рынку.

Ліпень

Пілігрымка ў Будслаў.
Спроба адзначыць дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці ля помніка Якуба Коласу ў Менску скончылася затрыманьнямі.

Жнівень

8 жніўня ў аэрапорце «Баравое» пад Менскам разьбіўся верталёт зь нямецкім асам на борце.
31 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскага пасольства «кактэйль Молатава».

Верасень

Пахаваньне журналіста Алега Бябеніна, рэдактара «Хартыі-97», якога 3 верасьня знайшлі павешаным на сваім лецішчы.
У Менску ладзіліся акцыі дзеля захаваньня кляштара бэрнардынцаў. На пачатку адной зь іх былі затрыманыя Віталь Рымашэўскі (на фота) і Павал Севярынец.
27 верасьня ЦВК зарэгістравала 17 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты.

Кастрычнік

Выбух і пажар на Пінскдрэве абарвалі жыцьці 14 чалавек.
У Менску адзначылі 300-годзьдзе архікатэдральнага касьцёлу.

Лістапад

18 лістапада ЦВК зарэгістравала кандыдатамі ў прэзыдэнты 10 чалавек. +
24 лістапада ў сталіцы прайшла «Рэпэтыцыя Плошчы» з маніфэстацыяй ад Кастрычніцкай да Незалежнасьці пад лёзунгам «Саша, сыходзь».


Сьнежань

19 сьнежня ў краіне прайшлі выбары.
Пратэставаць супраць фальсыфікацыі вынікаў выйшлі дзясяткі тысяч чалавек.
Пратэст быў жорстка падаўлены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG