Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАР запрасілі ў БРІК


Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка атрымала запрашэньне далучыцца да групы краінаў БРІК. У пэрыяд з 2000 па 2008 гады на чальцоў БРІК – Бразылію, Расею, Індыю і Кітай – прыйшлася палова сусьветнага эканамічнага росту.

Прэзыдэнт Кітаю Ху Цзыньтао даслаў Прэторыі афіцыйнае запрашэньне наведаць саміт БРІК на пачатку наступнага году.

Чальцы названай арганізацыі ня маюць фармальных шматбаковых сувязяў, але апошнімі гадамі працуюць над паглыбленьнем інтэграцыі.
XS
SM
MD
LG