Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Сьнег, слабая мяцеліца, галалёдзіца, мінус 3—10°С.

На шалях Феміды


Менскі гарадзкі суд разгледзець справы расіян, затрыманых 19 сьнежня.

У Маскве чакаецца вынясеньне вэрдыкту па справе Міхаіла Хадаркоўскага.

Таксама ў гэты дзень


1836 – у Жалудку нарадзіўся Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гг.

1932 – у СССР увялі пашпартную сыстэму і абавязковую прапіску.

1945 – 28 краінаў-заснавальнікаў падпісалі дамову пра стварэньне
Сусьветнага банку

1974 – пачала езьдзіць электрычка Менск-Барысаў

1979 – савецкія войскі ўвайшлі ў Аўганістан

1991 – Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Украінай

2005 –на сайце Svaboda.org зарэгістраваны 2-х мільённы наведнік

Ёсьць нагода


Дзень апостала і эвангеліста Яна

Мінус 365


Маладэчна, вуліца Францішка Скарыны, 19

З чытанкі на сёньня:


Уладзімір Някляеў, з паэмы Прошча:

Мітынговыя вуліцы, поўныя лютасьці плошчы
Я пакіну аднойчы і рушу да возера Прошчы,
Што сінее на роднай зямлі васільком на радне
І царкву са званіцай ашчадна хавае на дне.

Па збалелай дарозе з камянём непазбыўнай віны
Я ўвайду ў тое возера і разгайдаю званы,
І, аблашчаны Прошчай, за ўсіх, каго проста люблю,
Памалюся, паплачу і сьвечку ў царкве запалю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG