Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонскага актывіста адпусьцілі з РАУС


Уладзімер Шульжыцкі
Уладзімер Шульжыцкі

Ва Ўладзімера Шульжыцкага ў Смаргонскім РАУС узялі падпіску, што 27 сьнежня а 16 гадзіне ён зьявіцца ў Маскоўскі РАУС Менску.

Яшчэ гадзіну таму да Ўладзімера Шульжыцкага прыйшлі міліцыянты ў цывільным і патрабавалі, каб ён ішоў зь імі ў пастарунак. Шульжыцкі адмовіўся ісьці зь імі бяз позвы, яны адразу некуды патэлефанавалі, і ў хуткім часе позву даставілі.

У пастарунку ў яго ўзялі падпіску і адпусьцілі. Уладзімер Шульжыцкі кажа, што ў менскі РАУС яго выклікаюць у сувязі з падзеямі на Плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG