Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вугорскі ўрад абараняе закон аб цэнзуры СМІ


Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан адмовіўся ўносіць зьмены ў нядаўна прыняты закон аб СМІ, які выклікаў супярэчлівую рэакцыю грамадзянскай і міжнароднай супольнасьці.

Дакумэнт, які напярэдадні ўхваліла кіроўная правацэнтрысцкая партыя Фідэш, прадугледжвае стварэньне новага воргану кіраваньня – Рады ў пытаньнях СМІ. Новаўтвораная структура будзе манітараваць як друкаваныя, так і электронныя мэдыі на прадмет збалянсаванасьці, павагі да годнасьці асобы і агульнапрынятай маралі, а таксама адносна пакрыцьця важных для грамадзкасьці падзеяў.

На падставе недатрыманьня згаданых стандартаў, улады будуць мець права штрафаваць датычныя выданьні.
XS
SM
MD
LG