Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Органы апекі зацікавіліся трохгадовым сынам Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп акурат сёньня, калі яго прывялі на Калядны ранішнік у дзіцячы садок. Сытуацыю камэнтуе юрыст Гары Паганяйла.

РС: Наколькі стандартная практыка, што пры зьняволеньні бацькоў за дзецьмі адразу прыйдуць органы апекі?

Паганяйла: На жаль, такая сытуацыя стандартная і яна вызначаецца дэкрэтам нумар 18 прэзыдэнта і вельмі часта падобныя рашэньні прымаюцца не ў адпаведнасьці з законам, а па палітычных матывах. У гэтым выпадку, канешне, бабуля і дзядуля могуць узяць на выхаваньне ўнука ў сувязі з арыштам бацькоў, вырашаць праблемы яго выхаваньня, яго ўтрыманьня ў адпаведных умовах . Яны маюць права зьвярнуцца ў органы аховы і апекі, каб іх прызналі апекунамі непаўналетняга. Не (варта) выцягваць дзіця з сям'і, зьмяшчаць яго ў дзяржаўныя ўстановы. Увогуле пазасудовае адбіраньне дзіцяці парушае міжнародныя абавязаньні Рэспублікі Беларусь па Канвэнцыі аб правах дзіцяці.

РС: Але ці звычайна ў выпадках, калі абодва бацькі знаходзяцца пад сьледзтвам ці зьняволеныя, іх дзецьмі адразу займаюцца органы апекі? Або сытуацыя ўсё ж вырашаецца неяк па-чалавечы, знаходзяцца бабулі, дзядулі, цётка, дзядзька...

Паганяйла: Калі ў выніку абставінаў дзіця застаецца само, без дагляду, без выхавальнікаў з боку найбліжэйшых сваякоў, то зразумелае яго зьмяшчэньне ў адпаведную ўстанову і ўтрыманьне за дзяржаўны кошт. Але калі сваякі ёсьць і гатовы ўзяць дзіця, або калі дзіця ўжо знаходзіцца ў сваякоў (як гэта часьцей за ўсё здараецца) , то застаецца толькі дачакацца афіцыйнага ўзаконеньня (гэтага стану) органамі апекі. У нас жа воз ставяць папярод каня і спрабуюць спачатку забраць дзіця, а потым ужо вырашаць праблему яго перадачы сваякам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG