Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандаваньне НАТА абвергла інфармацыю пра затрыманьне іранца


Камандаваньне сіламі НАТА абвергла сваю ранейшую інфармацыю пра затрыманьне ў Аўганістане члена іранскага Корпусу Ахоўнікаў Іслямскай рэвалюцыі. Прадстаўнікі НАТА адзначылі, што затрыманы некалькі дзён таму ў правінцыі Кандагар па падозраньні ў кантрабандзе зброі можа быць зьвязаны з адной з экстрэмісцкіх груповак.

Раней паведамлялася, што пад варту ўзяты член адмысловага падразьдзяленьня іранскага корпусу дывізіі “Кос”, функцыі якой – вайсковая выведкі і спэцапэрацыі за мяжой. Тэгеран адразу абверг паведамленьні, што затрыманы з’яўляецца іранскім грамадзянінам.
XS
SM
MD
LG