Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч. Нацыя прыніжаная! 22.12.2010


Я больш не магу толькі аналізаваць і разважаць.

Усё, што адбываецца, заклікае да сумленьня і сэрца, развага павінна саступіць душы і сумленьню.

Нематываваная жорсткасьць і подласьць рэжыму выплюхнулася праз край.

На некалькі дзён краіна і нацыя абрынуліся ў варварства і дзікасьць.

І найбольш абуральна тое, што гэтая жорсткасьць і подласьць — не спантанная рэакцыя на нейкія падзеі, а разважлівая і цынічная палітыка.

Можна растлумачыць дзеяньні АМАПа падчас вострай сытуацыі на вуліцах. Можна зразумець запал людзей у форме і бяз формы ў бойцы, у спыненьні беспарадкаў.

Але як зразумець і растлумачыць затрыманьні і арышты невінаватых людзей у наступныя дні? Чым апраўданае ўтрыманьне тых, хто ня мае дачыненьня да беспарадкаў, у нечалавечых умовах — у машынах, у перапоўненых камэрах?

Зьбітым 19 снежня балюча фізычна.

Вязьням у турмах холадна, голадна і цесна.

Усім пакінутым на волі сорамна, зьневажальна і моташна.

Нацыя прыніжаная!

Прыніжаная хлусьнёй, зьдзекам з правоў чалавека, з закону і элемэнтарных нормаў прыстойнасьці.

Я таксама прыніжаны. Як усе.

Працяг...
XS
SM
MD
LG