Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Адамовіч. Лілея. 20.12.2010


Учора, калі мы ўжо сыйшлі з плошчы, мы сядзелі ў сябра. Ён падарыў мне малюначак, які ўначы, у адным са спальных раёнаў набыў у дзяўчынкі, з выгляду аўтысткі. Яна прасіла за сваю інсітную акварэль сто рублёў, але ён даў тысячу.



На малюнку, на чырвоным тле – жоўтыя лілеі, энэргічна абведзеныя сіняю асадкаю. На адваротным баку аркуша – верш пра іх, такі самы энэргічны як малюнак, але такі самы наіўны – мастак нібы ня ведаў, што такое словы і як яны мусяць складацца ў тэкст. Яго лініі хочуць вырвацца за межы аркуша, але не разумеюць, што гэта фізычна немагчыма. Праз гэтую першабытную, але пераможаную межамі аркуша энэргію малюнак мае звышнатуральную моц ўзьдзеяньня.



Тое, што адбывалася ўчора, – інсітныя лілеі. Шмат, шмат, шмат людзей, столькі я ніколі ня бачыў у адным месцы разам, выйшлі, каб выказацца, але не ўлічылі, што ў гэтага белага аркуша Менску ёсьць межы, праведзеныя дыктатураю аднойчы, але ўпэўнена і назаўсёды. Усё, што адбывалася ўчора, – гэта проста чарговая спроба намаляваць лілеі, не зважаючы на ўласьцівасьці фарбаў і прынцыпы кампазыцыі. Мы, як тая дзяўчынка-аўтыстка, хацелі перамагчы рэальнае моцаю духа, але мастацкія крытыкі ўбачылі ў гэтым толькі парушэньне законаў кампазыцыі і здаровага сэнсу.

Працяг...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG