Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў першым чытаньні прыняты закон аб ратыфікацыі дамовы аб СНВ


Дзярждума Расеі прыняла прыняла ў першым чытаньні вынесены прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзведзевым законапрает аб ратыфікацыі расейска-амэрыканскай дамовы ў справе скарачэньня стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНВ).

“За” ратыфікацыю прагаласавалі 350 дэпутатаў, “супраць” – 50. Раней дэпутаты ад КПРФ і ДДПР заяўлялі, што ня будуць галасаваць за законапраект.

Кіраўнік камітэту Дзярждумы ў міжнародных справах Канстанцін Касачоў паведаміў, што на другое чытаньне законапраект будзе прадстаўлены у сярэдзіне студзеня. Да гэтага часу дэпутаты падрыхтуюць свае заўвагі на ратыфікацыйную рэзалюцыю сэнату ЗША, якая была прынятая ў сераду.

Дакумэнт, які прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісалі ў красавіку, прадугледжвае скарачэньне абодвума краінамі колькасьці разгорнутых ядзерных боегаловак на 30 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG