Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Органы апекі зацікавіліся дзіцем Халіп і Саньнікава


Андрэй Саньнкіаў, Ірына Халіп разам з сынам у дзень галасаваньня

Андрэй Саньнкіаў, Ірына Халіп разам з сынам у дзень галасаваньня

Органы апекі зацікавіліся малым сынам затрыманых падчас акцыі ў Менску кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і ягонай жонкі, журналісткі Ірыны Халіп.

14.05 Стала вядома, што Люцыне Халіп было прапанавана аформіць апякунства на ўнука. Органы апекі адзначылі сваю зацікаўленасьць ў тым, каб дзіця выхоўвалася ў сям'і.

Трохгадовы Даніла пасьля затрыманьня бацькі і маці знаходзіцца пад апекай бацькоў Ірыны Халіп. Пра тое, што ўнукам зацікавіліся органы апекі, Люцыне Халіп паведамілі праз тэлефон зь дзіцячага садка, дзе цяпер знаходзіцца дзіця. Званок засьпеў маці журналісткі ля будынку КДБ, дзе яна спрабавала перадаць цёплыя рэчы дачцэ, якую ўтрымліваюць у ізалятары.

Люцына Халіп накіравалася ў дзіцячы садок, каб высьветліць прычыну цікавасьці органаў апекі да свайго ўнука.

Мы пагаварылі з Уладзімерам Халіпам, бацькам Ірыны Халіп, у той момант, калі ён разам з жонкай Люцынай, мамай Ірыны, забіралі трохгадовага Данілу з садочка.

"Так, яны дазволілі нам забраць Даніка. Люцына напісала заяву на афармленьне апякунства на ўнука. Супрацоўнікі органаў апекі сказалі нам, што гэта вельмі доўгая працэдура, што трэба будзе прасьці мэдычную камісію, і гэтак далей", – патлумачыў Уладзімер Халіп, вядомы рэжысэр і публіцыст.

"Натуральна, усё гэта робіцца наўмысна, з мэтай ціску на Ірыну і Андрэя Саньнікава. Колькі людзей былі затрыманыя, і ніколі органы апекі не цікавіліся іхнімі дзецьмі. Цяпер Данік будзе ў нас дома, больш у дзіцячы садок ён ня пойдзе", – сказаў Уладзімер Халіп.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG