Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэгеран абверг паведамленьне пра затрыманьне іранца



Тэгеран абверг інфармацыю пра затрыманьне ў Аўганістане члена элітнага іранскага вайсковага падразьдзяленьня.

Раней паведамлялася, што вайскоўцы НАТА затрымалі ў Аўганістане члена элітнага іранскага Корпусу Ахоўнікаў Іслямскай рэвалюцыі. Іранец быў захоплены ў раёне правінцыі Кандагар некалькі дзён таму.

Паведамлялася, што затрыманы падазраецца ў кантрабандзе зброі і супрацоўніцтве з талібамі. Ён уваходзіць у адмысловую дывізію іранскага корпусу, функцыя якога – вайсковая выведка і спэцапэрацыі ў замежжы.

Іран неаднаразова абвяргаў абвінавачваньні ў падтрымцы аўганскіх баевікоў.
XS
SM
MD
LG