Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку ЭГУ зьнялі зь цягніка і дапытваюць на мяжы


Кася Сьцяпанава

Кася Сьцяпанава

Студэнтку ЭГУ Касю Сьцяпанаву сёньня зьнялі зь цягніка на літоўска-беларускай мяжы. З памежнага пункту "Гудагай" яе забралі міліцыянт і супрацоўнік КДБ.

20-гадовая Кася вярталася зь Вільні дахаты на вакацыі. Па словах Касі Сьцяпанавай, у яе забралі пашпарт. Больш за гадзіну яна знаходзілася ў нейкім памяшканьні на памежным пункце. Кася Сьцяпанава кажа, што 19 сьнежня не была ў Менску, а знаходзілася ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў (была вылучана групай грамадзян). 20 сьнежня студэнтка паехала ў Вільню.

Кася Сьцяпанава паведаміла, што яе прывезьлі ў Астравецкі аддзел КДБ, дзе зь ёй размаўляў супрацоўнік дзяржбясьпекі. Пра прычыну затрыманьня ёй не сказалі ні на мяжы, дзе пратрымалі 2 гадзіны, ні ў Астравецкім аддзеле КДБ. Сваякам затрыманай паведамілі толькі, што Кася будзе дапытана "згодна з законам аб апэратыўна-сьледчых дзеяньнях".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG