Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане загінулі 11 вайскоўцаў


У Пакістане у перастрэлцы з ваеўнікамі каля мяжы з Аўганістанам загінулі адзінаццаць вайскоўцаў, звыш дзесяці параненыя.

Раней было паведамлена пра гібель трох пакістанскіх вайскоўцаў у сутыкненьні ў раёне Махманд, калі 150 ваеўнікоў атакавалі некалькі блёкпастоў урадавых войскаў. У выніку сутыкненьняў больш як 20 нападнікаў забітыя.

Махманд лічыцца адным з найбольш небясьпечных раёнаў, ваеўнікі выкарыстоўваюць яго для таго, каб пранікнуць у суседні Аўганістан.
XS
SM
MD
LG