Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Уладзімера Някляева Тамара Сідарэнка паведаміла, што сёньня яе зноў не пускаюць да яе падабароннага, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.

"На сёньня я магу зрабіць аб'ектыўную выснову, што гэта сытуацыя, якая ствараецца штучна. Нам нічога ня кажуць. Мы сядзім у чарзе ў прыёмнай КДБ. Дзяжурны прыходзіць зь СІЗА і забірае асобаў, якія сядзяць у чарзе за намі. Мы першыя ў чарзе, але нам не даюць сустрэцца зь Някляевым", — паведаміла Сідарэнка.

Адказваючы на пытаньне, дзеля чаго гэта робіцца, Сідарэнка сказала: "Яны рэальна ня хочуць дапусьціць адваката да кантактаў зь Някляевым ужо цягам трох дзён. Тым самым парушаюць і нашы правы як адвакатаў, і правы Някляева як грамадзяніна".

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG