Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночная Карэя абяцае трэцяе выпрабаваньне ядзернай зброі


Паўночная Карэя можа правесьці ў 2011 годзе новае, ужо трэцяе выпрабаваньне ядзернай зброі, гэтым разам ва ўмовах абвастрэньня сытуацыі на Карэйскай паўвысьпе.

Паводле апублікаванай сёньня справаздачы інстытуту пры МЗС Паўднёвай Карэі, пры гэтым пэрспэктывы аднаўленьня перамоваў паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі застаюцца цьмянымі.

Напярэдадні Пхэньян заявіў, што выступіць супраць Сэулу “сьвяшчэннай ядзернай вайной”.

У чацьвер Паўднёвая Карэя правяла вайсковыя вучэньні ў раёне мяжы з КНДР.
XS
SM
MD
LG