Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы заклікалі Эўразьвяз аднавіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.

Праваабарончая арганізацыя Freedom House павітала адзіную крытычную пазыцыю ЗША і Эўразьвязу адносна прэзыдэнцкіх выбараў ў Беларусі.

Праваабаронцы таксама заклікалі Эўразьвяз аднавіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам найбліжэйшых двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Freedom House, распаўсюджаным 23 сьнежня.

Раней ў той жа дзень Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан і вышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу па міжнародных пытаньнях Кэтрын Эштан выступілі з сумеснай заявай аб сытуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь. Яны заклікалі неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

ЗША і Эўразьвяз заявілі, што перагледзяць дачыненьні зь Беларусьсю пасьля гвалтоўнага разгону пасьлявыбарчага мітынгу ў Менску.
XS
SM
MD
LG