Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральная асамблея ААН прызнала перамогу Ўатары ў Кот-д'Івуары


Генэральная асамблея ААН прызнала прэзыдэнтам Кот-д’Івуара Алясана Ўатару, апазыцыйнага кандыдата, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах.

Рада ААН выказала раней занепакоенасьць адносна сытуацыі ў Кот-д’Івуары, дзе ахвярамі хваляваньняў пасьля выбараў сталі 173 чалавекі.

Цэнтральны банк дзяржаваў Заходняй Афрыкі прызнаў законна абраным прэзыдэнтам Кот-д’Івуару Алясана Ўатару. Банк заблякаваў доступ да фондаў краіны былому прэзыдэнту краіны Лярану Гбагбо, які адмаўляецца прызнаць перамогу свайго суперніка на выбарах і пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG