Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заснавальнік сайту WikiLeaks асьцерагаецца за сваё жыцьцё


Заснавальнік сайту WikiLeaks Джуліян Асанж асьцерагаецца за сваё жыцьцё ў выпадку экстрадыцыі ў ЗША.

У інтэрвію брытанскай газэце Guardian ён заявіў, што, калі трапіць ў амэрыканскую турму па абвінавачаньні ў шпіянажы, там яго могуць забіць.

Асанжу пакуль не выстаўлена ніякіх абвінавачаньняў у сувязі з публікацыяй WikiLeaks тысячаў амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў. Брытанскія ўлады затрымалі Асанжа на запыт Швэцыі, дзе яго вінавацяць у злачынствах сэксуальнага характару. Асанж заяўляе, што гэтае абвінавачаньне зьвязанае зь яго перасьледам за публікацыі на WikiLeaks.
XS
SM
MD
LG