Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House павітала сумесную заяву ЗША і ЭЗ па Беларусі


Праваабарончая арганізацыя "Freedom House" павітала адзіную крытычную пазыцыю ЗША і Эўразьвязу адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Праваабаронцы таксама заклікалі Эўразьвяз і ЗША зрабіць далейшыя канкрэтныя дзеяньні супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам найбліжэйшых двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе "Freedom House", распаўсюджаным 23 сьнежня.

Раней у той жа дзень дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан і вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па міжнародных пытаньнях Кэтрын Эштан выступілі з сумеснай заявай аб сытуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь. Яны заклікалі неадкладна вызваліць усіх затрыманых. ЗША і Эўразьвяз заявілі, што перагледзяць дачыненьні зь Беларусьсю пасьля гвалтоўнага разгону пасьлявыбарчага мітынгу ў Менску.
XS
SM
MD
LG