Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


АПАДКІ З АБЛІВАХАЮ…


Удзень ад плюс 4°С на поўдні да мінус 3°С на поўначы.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У вернікаў-хрысьціянаў, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, пачынаецца сьвята Божага Нараджэньня.

Турма на Акрэсьціна ў Менску, ізалятар у Жодзіне – там адбываюць пакараньне затрыманыя 19-20 сьнежня падчас акцыяў пратэсту.

Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная выхаду “Сучаснага беларускага календара”, мадэлямі ў якім выступілі пісьменьніцы і сьпявачкі (Менск, бар “Малако”, пр. Незалежнасьці, 37а, 12.00).

У рамках кампаніі “Будзьма” – вечар “Сябры Язэпа Драздовіча” (Менск, офіс Таварыства беларускай мовы, вул. Румянцава, 13, 18.00).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Стамбуле пройдуць трохбаковыя перамовы прэзыдэнтаў Турэччыны, Пакістану і Аўганістану.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У розныя гады прыйшлі на сьвет Ігнат Лаёла, гішпанскі шляхціц, заснавальнік ордэну езуітаў; Зарыян Далэнга-Хадакоўскі – дасьледнік беларускай гісторыі і мовы; вялікі паэт Адам Міцкевіч, аўтар славутай паэмы “Пан Тадэвуш”; а таксама Алесь Дудар, які стане адным з найбольш таленавітых паэтаў свайго пакаленьня і за свае вершы будзе ў 1937 годзе расстраляны.

У 1942 годзе гітлераўцы закатавалі Вінцэнта Гадлеўскага, беларускага палітыка і сьвятара. Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты “Крыніца”, пераклаў Новы Запавет.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Эўрапейская Беларусь” правяла акцыю памяці Вінцэнта Гадлеўскага”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай... размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта сама багатая і сама чыстая гаворка, яна ўзьнікла даўно і выдатна распрацавана. У пэрыяд незалежнасьці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для свайго дыпляматычнага ліставаньня” – Адам Міцкевіч.
XS
SM
MD
LG