Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква: 170 асуджаных за пратэсты на Манежнай


Суды ў Маскве аштрафавалі каля 170 чалавек, затрыманых падчас масавых забурэньняў 11, 15 і 18 сьнежня. Яшчэ пяцёра асуджаныя на адміністратыўны арышт тэрмінам на 5 сутак.

Затрыманыя былі прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве за ўдзел у акцыях пратэсту футбольных фанатаў і нацыяналістаў на Манежнай плошчы ў Маскве.

Паведамляецца, што судовага разгляду чакаюць яшчэ некалькі дзясяткаў спраў, зьвязаных з названымі падзеямі.
XS
SM
MD
LG