Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кнігарні менскай галерэі “Ў” адбыліся чытаньні, прысьвечаныя Калядам — удзельнічалі перакладчыкі ды паэты. Падчас выступаў гучалі словы салідарнасьці са зьняволенымі.

У традыцыйнай вечарыне ўзялі ўдзел каля тузіну перакладчыкаў ды паэтаў: Андрэй Хадановіч, Уладзімер Арлоў, Васіль Сёмуха, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Сяргей Сматрычэнка, Віталь Рыжкоў, Марына Шода, Ганна Янкута, Алеся Башарымава, Ігар Жалткоў, Анка Упала, Аксана Данільчык.

Гэтым разам да каляднай тэматыкі дадалася і салідарнасьць з затрыманымі падчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У прыватнасьці, на кніжных паліцах былі прамацаваныя два вялікі фатаздымкі зьбітага паэта Ўладзімера Някляева, які быў кандыдатам у прэзыдэнты. Выступоўцы прысьвячалі яму вершы і выказвалі спадзеў, што Ўладзімер Някляеў жывы.

Андрэй Хадановіч: “Яшчэ загадзя, за месяц, мы дамаўляліся, што правядзем час радасна, сьвяточна, будзем разам чакаць каляднага цуду, чытаць калядныя вершы ды апавяданьні. На жаль, тое, што адбываецца ў апошнія дні, унесла суровыя карэктывы ў нашыя пляны, і мы доўга думалі, ці праводзіць гэтую вечарыну — ні ў каго няма і блізка сьвяточнага настрою. Але пасьля мы вырашылі, што зашмат гонару — выбачайце за патас — гэтаму рэжыму і гэтай сыстэме. У перакладніцкім цэху гэта была нагода праявіць салідарнасьць, цягам вечарыны чыталіся вершы і пераклады Ўладзімера Някляева на розныя мовы. Відаць, паэзія каштуе штосьці ў краіне, дзе зьбіваюць ды калечаць паэтаў — незалежна ад таго, прагнуць яны стаць прэзыдэнтам ці не”.

Выступае Андрэй Хадановіч

Уладзімер Арлоў


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG