Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валерыя Навадворская: Лукашэнка абвясьціў сябе Беларусьбашы


Госьця "Начной Свабоды" – расейская праваабаронца Валерыя Навадворская.


Соўсь: Валерыя Ільінічна, якую адзнаку вы далі б таму, што адбываецца зараз у Беларусі? Больш за 600 чалавек затрыманыя пасьля пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, 19 людзям пагражае 15 гадоў турмы за арганізацыю масавых беспарадкаў...
У вас адбыўся дзяржаўны пераварот, і ня ў першы раз. Ён у вас вельмі даўно адбыўся, калі Канстытуцыю проста выцерушылі, калі Эўропа вынікаў усяго гэтага не прызнала. Калі сьцяг нацыянальны памянялі
Навадворская: Тут і да бабулькі хадзіць ня трэба – Лукашэнка забыўся пра ўсе спэктаклі, калі апынулася, што атрымліваецца другі тур. Да гэтага ён зусім ня быў гатовы. Улада захісталася, і ён канчаткова азьвярэў і забыўся на ўсялякі камуфляж. А таксама пра крэдыты Эўразьвязу. Відавочна, ён яшчэ на Расею спадзяецца, што яна яго ў гэтай сытуацыі падтрымае. Каб не спадзяваўся, каб гэтага не было ў яго за сьпіной, каб за сьпіной у яго не было чэкісцкага маньяка Пуціна, то калгасны маньяк Лукашэнка ніколі б на гэта не адважыўся.

У вас адбыўся дзяржаўны пераварот, і ня ў першы раз. Ён у вас вельмі даўно адбыўся, калі Канстытуцыю проста выцерушылі, калі Эўропа вынікаў усяго гэтага не прызнала. Калі сьцяг нацыянальны памянялі. У вас пераварот ідзе за пераваротам. І Беларусь робіцца падобнай да Туркмэніі. Лукашэнка, можна сказаць, явачным парадкам, абвясьціў сябе Беларусьбашы.

На гэта ёсьць толькі адзін адказ. У Дэклярацыі правоў чалавека запісана: у народу ёсьць права на паўстаньне, калі народ ня можа законным чынам зьмяніць уладу з дапамогай канстытуцыйных мэханізмаў. Але гэты момант настае, калі народ адзінадушна ненавідзіць дыктатуру, тады можна прыступаць да кампаніі грамадзянскага непаслушэнства. Для пачатку – усеагульнага палітычнага страйку. У Менску ёсьць мэтро? То яно не павінна працаваць. Транспарт хадзіць не павінен. Мэтро працаваць не павінна, усе прадпрыемствы павінны спыніцца, усё павінна замерці. Лёзунг адзін – "Няхай Лукашэнка сыдзе!" Гэта на нашых вачох адбывалася ў Сэрбіі. Тое, што адбылося ў Беларусі, адбылося і ў Сэрбіі. Мілошавіч таксама не хацеў дазволіць другі тур. А народ выйшаў на вуліцы ў вялікай колькасьці. Яны падпалілі Скупшчыну, яны ўзялі штурмам рэзыдэнцыю Мілошавіча, яны Мілошавіча здалі ў Гаагу. Расея не ўмяшалася. Калі мільён беларусаў выйдзе на вуліцу, калі ўсё ў Беларусі спыніцца, пракачка газу і нафты таксама, да зьмены ўлады, Расея таксама не ўмяшаецца. Яна ў безнадзейных сытуацыях не ратуе сваіх стаўленікаў.

Соўсь
: Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч сёньня зьвярнуўся да прэзыдэнта Лукашэнкі з адкрытым лістом. Я хачу прачытаць вам яго фрагмэнт: «Вы перамаглі... Ваша мадэль "беларускага сацыялізму" сёньня працуе. І шматлікіх прымусіла задумацца над патэнцыялам сацыялізму. І нас, Вашых апанэнтаў, таксама. Кажу гэта, таму што хачу быць сумленнай, не паддацца эмоцыям барацьбы. Баюся, што ў гэтай ўзаемнай нянавісьці мы можам страціць тое, што больш за ўсіх нас, – Беларусь. Мы ўсе памятаем, што зрабіў Ельцын ў 1991 годзе, калі перамог путч. Ён выпусьціў усіх сваіх палітычных праціўнікаў з турмы. І пачаў зь імі гаварыць. І гэтым выратаваў краіну ад расколу. Можа, нават ад грамадзянскай вайны. У гісторыі застаюцца не героі "зачыстак", а тыя, хто мудры і велікадушны». Вы згодны са Сьвятланай Алексіевіч?

Навадворская: Бывае, што людзі ад доўгага жыцьця ў склепе губляюць усялякія арыенціры. Хаця Сьвятлана Алексіевіч у сваёй кнізе пра Чарнобыль сама паказала, да чаго можна давесьці людзей, што яны з задавальненьнем будуць у адных гумавых плашчах і з рыдлёўкамі прыбіраць радыёактыўныя адкіды. Я спадзяюся, што такіх людзей у вас будзе мала. Гэта поўная лухта пра мадэль галоднага сацыялізму, пра тую казарму. якую збудаваў Лукашэнка.

Ня ведаю, чаго гэта раптоўна Сьвятлане Алексіевіч спадабалася. У вас быў больш вялікі клясык – Васіль Быкаў. Якому гэта так не спадабалася, што ён аддаў перавагу жыць і пісаць на зямлі тых, з кім ён змагаўся са зброяй у рукох – на зямлі Нямеччыны. І толькі паміраць вярнуўся у Беларусь. І Ельцын як раз прайграў у нас ўсё, што мы да яго і для яго дамагліся. І ў 1993 годзе, і ў 1991 годзе тым, што ня зьдзейсьніў тое, што калісьці зьдзейсьніў Манэргейм у Фінляндыі, за што яму і помнік у цэнтры Хельсінкі стаіць. Ён не дабіў гадзіну, а яе трэба было дабіць. Грамадзянскія войны так не перамагаюць. Франка выйграў грамадзянскую вайну назаўсёды. Таму Гішпанія паступова зрабілася дэмакратыяй. Каб Франка прайграў, то сёньня Гішпанія не была б чальцом Эўразьвязу. Гэта поўная лухта, тым больш, што ніякія звароты на Лукашэнку ня дзейнічаюць. Тут эканамічная блякада патрэбная, а не звароты.

Соўсь: Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў назваў выбары ў Беларусі і падзеі на плошчы «ўнутранай справай» Беларусі. І выказаў надзею, што ў выніку гэтых выбараў Беларусь стане сучасным дзяржавай. Яшчэ некалькі месяцаў таму Мядзьведзеў у сваім блогу раіў Лукашэнку заняцца справай зьніклых палітыкаў, сказаў, што паводзіны Лукашэнкі выходзяць за рамкі элемэнтарнай чалавечай прыстойнасьці. На ваш погляд, дзеля чаго Расеяй была разьвязаная інфармацыйная вайна перад выбарамі і якой будзе канчатковая ацэнка расейскім кіраўніцтвам беларускіх выбараў?

Навадворская: Гэта будзе вырашаць Пуцін. А яго нядаўні выступ у эфіры, выступ разбэшчанага дыктарата, па-просту хулігана, які ў адносінах да апазыцыі – Нямцова, Рыжкова, Мілова – ужыў такія абвінавачаньні, што Лукашэнка таксама можа ўзяць зь яго прыклад, сьведчыць пра тое, што рашэньне будзе не на карысьць беларускай свабоды. Мядзьведзеў на вельмі кароткай прывязі. Ён сам на гэта пайшоў, таму ня трэба яго шкадаваць – ня трэба было наймацца на гэтую працу. Яго увесь час папраўляюць старэйшыя таварышы, калі ён заігрываецца ў сваёй ролі добрага сьледчага для Эўропы. Зараз ёсьць адно вельмі слабае месца, якое можа вырашыць лёс Беларусі ў абсалютным нэгатыве. У Вашынгтоне вельмі слабы прэзыдэнт. Пры Джорджы Бушы быў бы спадзеў на жорсткую пазыцыю ЗША, калі яны падштурхнулі б Эўразьвяз на поўны байкот. Але ж Лукашэнку і так нікуды не пускаюць. А вось шашні Эўразьвязу, яго заігрываньні, яго абяцанкі крэдытаў падзейнічалі абсалютна нэгатыўна.

Слухаць гутарку цалкам:

Спампаваць

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG