Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Дума прагаласуе па ядзернай дамове з ЗША ў пятніцу


Дзяржаўная дума Расеі распачне працэдуру ратыфікацыі пагадненьня аб стратэгічных наступальных узбраеньнях у пятніцу. Як паведаміў старшыня парлямэнцкага камітэту па замежных дачыненьнях Канстанцін Касачоў, заўтра будзе выкананы першы з трох этапаў, неабходных для ратыфікацыі.

Напярэдадні згаданую дамову, знаную, як Новы СТАРТ ратыфікаваў сэнат ЗША. Бальшыня кангрэсмэнаў ад Рэспубліканскай партыі выступала супраць, асьцерагаючыся, што пагадненьне панізіць абароназдольнасьць іх краіны..

Прэзыдэнты ЗША і Расеі падпісалі Новы СТАРТ сёлета ў красавіку.
XS
SM
MD
LG