Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы асудзіў ужываньне сілы ў Менску


Бронюс Брадаўскас
Бронюс Брадаўскас
У прынятай сёньня рэзалюцыі літоўскі парлямэнт з жалем канстатуе, што праведзеныя 19 сьнежня выбары прэзыдэнта Беларусі не адпавядалі вылучаным АБСЭ патрабаваньням дэмакратычнасьці і празрыстасьці.

Дэпутаты літоўскага сэйму запатрабавалі “неадкладна вызваліць затрыманых 19 – 20 сьнежня ўдзельнікаў мірнага мітынгу” і не выкарыстоўваць падзеяў, што здарыліся, як нагоду для расправы з апазыцыяй, палітычнымі арганізацыямі і паасобнымі палітыкамі”.

Парлямэнт заклікаў прэзыдэнта і ўрад Літвы, усе краіны АБСЭ не прызнаваць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі як дэмакратычных і законных. Апрача гэтага, сэйм запрапанаваў прэзыдэнту, ураду, камітэту сэйму ў замежных справах “абмеркаваць мэтазгоднасьць у рамках Эўрапейскага Зьвязу” ўзьняць пытаньне аб аднаўленьні санкцыяў у адносінах да Рэспублікі Беларусь”.

Прыняцьце рэзалюцыі ў парлямэнце Літвы суправаджалася, як паведамляе delfi.lt, скандалам.

Пратэстуючы супраць рэзалюцыі, сацыял-дэмакрат Бронюс Брадаўскас прапанаваў неадкладна выканаць гімн і завяршыць восеньскую сэсію. Брадаўскас пачаў сьпяваць гімн, да яго далучылася частка дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Выканаўшы гімн, сацдэмы пакінулі залю паседжаньняў. Сацыял-дэмакраты настойвалі на разглядзе больш мяккага за прыняты праекту рэзалюцыі, падрыхтаванага Юстынасам Каросасам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG