Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьве Карэі абмяняліся пагрозамі


Паўночная Карэя заяўляе, што гатовая да "сьвяшчэннай вайны", у тым ліку і з ужываньнем ядзернай зброі, супраць сваёй паўднёвай суседкі. Заява вайсковага міністра КНДР прагучала неўзабаве пасьля таго, як прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі М'юн Бак прыгразіў Пхэньяну "бязьлітаснай атакай", калі той нападзе ізноў.

Гаворка ішла пра ранейшы абстрэл паўднёвакарэйскай выспы артылерыяй КНДР. Пасьля гэтага інцыдэнту напружаньне на Карэйскай паўвысьпе абвастрылася.
XS
SM
MD
LG