Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пакуль не гатовы назаўсёды асудзіць камунізм


Эўрапейская камісія адхіліла просьбу Чэхіі і пяці іншых дзяржаў-сябраў Эўразьвязу тэрмінова падрыхтаваць агульнаэўрапейскую норму, якая забараняе адмаўляць злачынствы камунізму. Гэта было патлумачаны тым, што дзеля прыняцьця такой заканадаўчай нормы цяпер няма патрэбных умоў. Пра гэта паведамляе сэрвэр Euractiv. Камісія абапіраецца на нядаўні даклад гішпанскага палітоляга Карляса Мантэра, паводле якога стаўленьне ў Эўразьвязе да злачынстваў таталітарных рэжымаў розьніцца і пакуль ніводная зь дзяржаў усходняга блёку падобныя злачынствы не асудзіла. У дакладзе таксама адзначаецца, што пакуль толькі заканадаўства Чэхіі і Польшчы забараняе адмаўляць злачынствы камунізму. Заяву з ініцыятывай пашырыць такі вопыт на увесь Эўразьвяз на адрас Эўракамісіі раней накіравалі Баўгарыя, Вугоршчына, Латвія, Літва, Румынія і Чэхія.
XS
SM
MD
LG