Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Друкуецца «буйны дзяржаўны заказ ад „Советской Белоруссии“»


Прадстаўнік выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» ня змог 23 сьнежня забраць зь Беларускага дому друку наклад рэклямнай газэты «Копейка», якую выпускае баранавіцкі медыяхолдынг. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У Беларускім доме друку паведамілі: выхад выданьня затрымаецца прыкладна на суткі — друкарня выконвае «буйны дзяржаўны заказ ад «Советской Белоруссии».

У журналісцкіх колах мяркуюць, што ў заўтрашнім нумары «Советской Белоруссии» на загад Аляксандра Лукашэнкі будзе надрукаваны кампрамат на дзеячаў апазыцыі. Кіраўнік дзяржавы на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня выбараў паабяцаў надрукаваць такі кампрамат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG