Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле абмеркавалі ядзерную праграму Ірану


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад і прэм'ер-міністра Турцыі Рэджэп Эрдаган на сустрэчы за зачыненымі дзьвярамі ў Стамбуле абмеркавалі пытаньні, зьвязаныя з іранскай ядзернай праграмай. На гэтую ж тэму раней размаўлялі міністры замежных спраў гэтых краінаў. Перамовы прайшлі ў кулюарах саміту Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва, які праходзіць у Стамбуле.

У студзені ў сталіцы Турцыі пройдзе таксама чарговы раўнд перамоваў па ядзернай праблеме паміж Іранам і шасьцю вядучымі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG