Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ульяна Кобец: Мае дзеці не разумеюць, чаму кандыдаты апынуліся ў турме


Уладзімер Кобец

Уладзімер Кобец

Кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава затрымалі 21 сьнежня, калі ён разам з жонкай Ульянай выходзіў з крамы «Акадэмічная кніга».


Яго пільнавалі некалькі маладзёнаў у чорным, і як толькі Ўладзімер з жонкай выйшлі з кнігарні, схапілі, запхнулі ў аўтамабіль і зьвезьлі. У спадара Кобеца двое дзяцей — дачцэ 15, а сыну сёньня спаўняецца 12 гадоў. Жонка Ўладзімера Ульяна Кобец распавяла:

"Гэта як выбілі з-пад ног глебу і акунулі ў рэчаіснасьць... Дзеці, канечне, не разумеюць, у чым справа. Яны па тэлевізары глядзелі, як у ЗША праходзілі выбары, як у Польшчы. Яны не разумеюць, чаму ўсе нашы кандыдаты апынуліся ў турме.

Адвакат быў у Валодзі ўчора, ён прысутнічаў пры допыце, бачыўся з мужам".


Карэспандэнтка: "А як настрой, як пачувае сябе Ўладзімер?"

"Пакуль трымаецца бадзёра, наколькі гэта магчыма. Абвінавачаньне афіцыйнае сёньня-заўтра павінны выставіць, сказаў адвакат. Спрабуем падтрымліваць адзін аднаго — я маю на ўвазе бацькоў, жонак затрыманых".

Карэспандэнтка: "А як у вас настрой?

"Трымаемся, спрабуем ня страчваць прысутнасьці духу. Канечне, хацелася б падтрымкі ад Эўразьвязу, падтрымкі ад Расеі, адусюль. Хацелася б, каб уся гэтая інфармацыя не замоўчвалася. Хацелася б, каб у нас тэлебачаньне, прэса асьвятлялі ўсе бакі гэтых падзеяў, а ня толькі адзін, праўладны. Таму што нашы людзі ня ведаюць усёй праўды, што самае крыўднае".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG