Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Адвакат Паўла Севярынца і Андрэя Саннікава Павел Сапёлка падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Як паведамляе БелаПАН, у скарзе зьмешчанае патрабаваньне адмяніць кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і кіраўніку выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Паўлу Севярынцу меру стрыманьня ў выглядзе знаходжаньня пад вартай.

Адвакат мяркуе, што яны мусяць быць вызваленыя.

23 сьнежня мера стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэння пад варту была абраная для 19 падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, у тым ліку 5 кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, яшчэ два кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, а кіраўнік штабу Саньнікава Ўладзімер Кобец знаходзіцца ў СІЗА КДБ трэція суткі пакуль са статусам затрыманага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG