Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Казахстане хочуць працягнуць прэзыдэнцкі тэрмін Назарбаева


Сёньня на базе Сяміпалацінскага ўнівэрсытэту была створаная ініцыятыўная група для правядзеньня рэфэрэндуму наконт працягу паўнамоцтваў першага прэзыдэнта Казахстана да 2020 году. Групу ўзначаліў рэктар унівэрсытэту Ярман Сыдыкаў. Для таго, каб правесьці рэфэрэндум, у Казахстане патрэбна сабраць 200 тысяч подпісаў.

Цяперашні прэзыдэнцкі тэрмін Назарбаева заканчваецца ў 2012 годзе, аднак некаторыя прадстаўнікі апазыцыі мяркуюць, што выбары могуць быць прызначаныя на 2011 год. Раней парлямэнт краіны ўжо прадаставіў Назарбаеву як першаму кіраўніку краіны права балятавацца на найвышэйшую пасаду неабмежаваную колькасьць разоў. Сёлета Назарбаеву споўнілася 70 гадоў.
XS
SM
MD
LG