Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінская міліцыя папярэджвае наконт фальшывых калядоўнікаў


Прадстаўнік МУС Украіны папярэдзіў грамадзянаў пра магчымую небясьпеку з боку “несапраўдных” Дзедаў Марозаў і калядоўнікаў. На брыфінгу ў Кіеве прагучаў заклік да грамадзянаў быць пільнымі, каб не стаць ахвярамі магчымых махляроў. Акрамя таго, міліцыя папрасіла ўкраінцаў сьвяткаваць Новы год так, каб не перашкаджаць сваім суседзям. У той жа час украінскі МУС адзначае, што колькасьць правапарушэньняў у навагоднюю ноч значна меншая. Калі у будні ў сьнежні па Украіне рэгіструецца 9-11 тысяч правапарушэньняў, то пад Новы год – 7 тысяч.
XS
SM
MD
LG