Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Жыхары Бэрліну запалілі 620 сьвечак перад амбасадай Беларусі ў ФРГ на знак салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі вязьнямі, якія цяпер знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах і турмах.

Пра гэта БелаПАН паведаміў арганізатар акцыі Тобіяс Ваймана.

"Мы правялі акцыю, каб немцы не забыліся пра тое, што адбываецца ў Беларусі", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, за мерапрыемствам назіралі амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро і іншыя супрацоўнікі беларускай дыпмісіі.

Ваймана паведаміў, што ў студзені плянуе працягнуць акцыі салідарнасьці сумесна з ПЭН-цэнтрам ды іншымі арганізацыямі.

Акцыя салідарнасьці ля беларускай амбасады ў Бэрліне паўторыцца 23 сьнежня ў 16.30.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG