Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пра заключэньне АБСЭ: "Эмацыйная ацэнка і маніпуляцыйны ціск"


Сёньня на штотыднёвым брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных даў афіцыйную ацэнку папярэдняму заключэньню місіі АБСЭ датычна прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі:

"Аналіз папярэдняга заключэньня паказвае, што экспэрты АБСЭ не адлюстравалі ўсе зьмены, накіраваныя на забесьпячэньне адкрытасьці і празрыстасьці выбарчай кампаніі, стварэньня роўных умоваў для ўсіх кандыдатаў".

Андрэй Савіных таксама адзначыў:

"Мы вымушаны канстатаваць, што супрацьпраўныя і правакацыйныя дзеяньні, арганізаваныя меншасьцю апазыцыі пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, паўплывалі на танальнасьць заяваў прадстаўнікоў АБСЭ і характар іх заключэньня. Мы таксама вымушаныя зьвярнуць увагу на недапушчальнасьць сытуацыі, калі эмацыйная трактоўка падзеяў, што ня маюць прамых адносінаў да выбарчага працэсу, уводзіць увагу ад ацэнкі правядзеньня ўласна выбарчага працэсу і вынікаў выбараў. Мы разьлічваем, што экспэрты АБСЭ змогуць пераадолець узьніклы пасьля выбараў маніпуляцыйны ціск і прафэсійна падыйсьці да падрыхтоўкі заключнай справаздачы аб ходзе выбарчага працэсу ў Беларусі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG