Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія пісьменьнікі: "Жыцьцё Някляева ў небясьпецы"


“Мы глыбока абураныя жорсткім зьбіцьцём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідэра грамадзкай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Някляева”, – пішуць беларускія літаратары.

“Цяпер гаворка ідзе пра захаваньне ягонага жыцьця. Уладзімер Някляеў павінен знаходзіцца ня ў сьледчым ізалятары, а ў шпіталі пад пільным наглядам мэдыкаў.

Патрабуем тэрмінова забяспечыць Уладзімеру Някляеву неабходную мэдычную дапамогу і неадкладна вызваліць яго”.

Пад зваротам, які пубікуе “Наша ніва”, падпісаліся:

Валянцін Акудовіч

Сьвятлана Алексіевіч

Уладзімер Арлоў

Наталка Бабіна

Рыгор Барадулін

Генадзь Бураўкін

Лявон Вольскі

Анатоль Вярцінскі

Ніл Гілевіч

Андрэй Дынько

Сяргей Законьнікаў

Віктар Казько

Алесь Пашкевіч

Барыс Пятровіч

Алесь Разанаў

Міхась Скобла

Андрэй Скурко

Андрэй Хадановіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG