Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвая Карэя правяла ваенныя вучэньні


Рэспубліка Карэя правяла сёньня найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі баявыя стрэльбы, на якіх асабіста прысутнічаў прэзыдэнт краіны Лі Мён Бак. Мэтай вучэньняў, як гаворыцца ў афіцыйнай заяве, было даць магутны адказ на правакацыі праціўніка. Пад праціўнікам разумецца Паўночная Карэя. Стрэльбы з ужываньнем баявых снарадаў прайшлі за 50 кілямэтраў ад Сэулу, блізка ад дэмілітарызаванай зоны, якая аддзяляе Паўднёвую Карэю ад КНДР. Паўночная Карэя асудзіла вучэньні, а пазьней выступіла з пагрозай пачаць супраць сваёй суседкі "сьвяшчэнную вайну" з прымяненьнем свайго ядзернага патэнцыялу.
XS
SM
MD
LG