Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва абрала меру – утрыманьне пад вартай – у дачыненьні да 19 падазраваных па справе аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня. Усяго па справе праходзіць 22 асобы.

ГУУС Менску паведамляе:

"Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму арыштаваныя 19 асобаў, падазраваных у датычнасьці да ўчыненьня злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 КК РБ (масавыя непарадкі). Усе падазраваныя ўтрымліваюцца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца сьледчыя дзеяньні".

ГУУС таксама прыводзіць сьпіс арыштаваных:

1. Арастовіч Аляксандар Іванавіч, 1952 г.н.;
2. Атрошчанкаў Аляксандар Сяргеевіч, 1981 г.н.;
3. Бандарэнка Дзьмітры Яўгенавіч, 1963 г.н.;
4. Вазьняк Сяргей Віталевіч, 1962 г.н.;
5. Дзьмітрыеў Андрэй Уладзімеравіч, 1981 г.н.;
6. Класкоўскі Аляксандар Аляксандравіч, 1978 г.н.;
7. Корбан Алег Міхайлавіч, 1985 г.н.;
8. Лябедзька Анатоль Уладзімеравіч, 1961 г.н.;
9. Міхалевіч Аляксей Анатолевіч, 1975 г.н.;
10. Някляеў Уладзімер Пракопавіч, 1946 г.н.;
11. Палажанка Настасься Ўладзімераўна, 1990 г.н.;
12. Паўлаў Анатоль Васілевіч, 1949 г.н.;
13. Радзіна Натальля Валянцінаўна, 1979 г.н.;
14. Рымашэўскі Віталь Анатолевіч, 1975 г.н.;
15. Саньнікаў Андрэй Алегавіч, 1954 г.н.;
16. Севярынец Павал Канстанцінавіч, 1976 г.н.;
17. Статкевіч Мікалай Віктаравіч, 1956 г.н.;
18. Фядута Аляксандар Ёсіфавіч, 1964 г.н.;
19. Халіп Ірына Уладзімераўна, 1967 г.н.

Яшчэ два кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, а кіраўнік штабу Саньнікава Ўладзімер Кобец знаходзіцца ў СІЗА КДБ трэція суткі пакуль са статусам затрыманага.

Людзям, якія маюць статус арыштаваных, можна перадаваць перадачы. Да гэтага часу перадачы вязьням, затрыманым па справе 19 сьнежня, у СІЗА КДБ браць адмаўляліся.

Згодна з ч. 1 арт. 293 КК "арганізацыя масавых непарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў".

У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 293 КК "удзел у масавых непарадках, які выявіўся ў непасрэдным учыненьні дзеяньняў, названых у частцы першай гэтага артыкулу, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG