Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа ратыфікаваць ядзерную дамову з ЗША ў пятніцу


НАТО, ААН, Расея і Японія сярод тых, хто вітаў ратыфікацыю Сэнатам ЗША расейска-амэрыканскай дамовы пра скарачэньне стратэгічных наступальных узбраеньняў. У сераду сэнатары большасьцю галасоў ухвалілі дамову START, падпісаную ў красавіку прэзыдэнтамі Абамам і Мядзьведзевым. Згодна гэтай дамовы ЗША і Расея павінны скараціць прыблізна на 30 працэнтаў запас сваіх разгорнутых ядзерных боегаловак.

Чакаецца, што Дзярждума Расеі можа ратыфікаваць тую ж дамову ў пятніцу. Пра гэта паведаміў журналістам спікер Думы Барыс Грызлоў.
XS
SM
MD
LG