Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША ацэньвае шкоду ад публікацый на WikiLeaks


Адмысловая група (WTF), створаная у амэрыканскім Цэнтральным выведвальным ўпраўленьні, будзе ацэньваць памер шкоды, якую нанесла публікацыя тысячаў сакрэтных дакумэнтаў на сайце WikiLeaks.

Прадстаўнік Цэнтральнага выведвальнага ўпраўленьня Джордж Літл паведаміў, што экспэрты будуць вырашаць, як тая ці іншая уцечка інфармацыі паўплывала на сувязі і працу ведамства за мяжой.

У ліку матэр’ялаў, апублікаваных WikiLeaks, некалькі тысяч былі з амэрыканскай выведкі.

Салдат Брэдлі Мэнінг, якога абвінавачваюць у пераадчы сакрэтных матэр’ялаў WikiLeaks, меў даступ да сыстэмы SIPRNET – унутранай кампутарнай сеткі для абмену сакрэтнай інфармацыяй паміж дзяржаўнымі і вайсковымі структурамі. Частка апублікаваных WikiLeaks дакумэнтаў паступіла менавіта з SIPRNET.
XS
SM
MD
LG