Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША спадзяецца на паразуменьне з рэспубліканцамі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў спадзяваньне, што і ў 2011 годзе дэмакраты і рэспубліканцы будуць дасягаць важных палітычных кампрамісаў.

У часе свайго выступу ў сераду на выніковай за 2010 год прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме, Барак Абама вітаў нядаўнія прыклады такога супрацоўніцтва – ратыфікацыя Сэнатам дамовы з Расеяй аб стратэгічных наступальных узбраеньнях, прыняцьце закону аб зьмяншэньні падаткаў, а таксама закону аб зьняцьці абмежаваньняў на службу ў войску прадстаўнікоў сэксуальных мяншыняў.

Адначасова прэзыдэнт адзначыў, што ў 2011 годзе чакаюцца палітычныя дыскусіі па пытаньні аб бюджэтных выдатках і прыняцьці агульнага закону аб іміграцыі.
XS
SM
MD
LG