Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кангрэсе ЗША не будзе разглядацца пытаньне аб генацыдзе армян


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША не будзе сёлета разглядаць рэзалюцыю аб прызнаньні генацыдам масавага забойства армянаў у Асманскай імпэрыі у часе Першай сусьветнай вайны.

Прыхільнікі дакумэнту прапанавалі яго разгляд у часе апошняга сёлета паседжаньня Кангрэса, нягледзечы на супраціў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Супраць прыняцьця такой рэзалюцыі рэзка выступае Турэччына – саюзьнік ЗША па НАТО.
XS
SM
MD
LG