Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнат ЗША ухваліў дамову з Расеяй аб ядзерным раззбройваньні


Сэнат ЗША ратыфікаваў сёньня новую дамову з Расеяй аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў. Напярэдадні сэнатары прынялі рашэньне спыніць дэбаты і галасаваць за дакумэнт. Паведамляецца, што прынамсі 12 сэнатараў-рэспубліканцаў падтрымалі пазыцыю дэмакратычнай бальшыні.

Дамова аб СНУ была падпісаная прэзыдэнтамі ЗША і Расеі Баракам Абамам і Дзьмітрыем Мядзьведзевым у красавіку сёлета. Яна прадугледжвае скарачэньне колькасьці ядзерных боегаловак у абедзьвюх краінах на траціну.

Сэнатары ад Рэспубліканскай партыі раней выказвалі асьцярогі, што дамова можа пашкодзіць абароназдольнасьці ЗША. Адміністрацыі Барака Абамы, пасьля доўгіх высілкаў, аднак, удалося пераканаць частку рэспубліканцаў падтрымаць пагадненьне.

Для набыцьця юрыдычнай моцы дамова таксама павінна ратыфікаваць Дзярждума Расеі.
XS
SM
MD
LG