Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына: апазыцыя заклікае прэзыдэнта не падпісваць закону аб цэнзуры СМІ


У Вугоршчыне апазыцыя заклікала сёньня прэзыдэнта не падпісваць новы законапраект аб СМІ, указваючы на міжнародную крытыку і сумневы ў яго адпаведнасьці канстытуцыі. Сацыялістычная партыя Вугоршчыны заклікала прэзыдэнта Паля Шміта перанакіраваць згаданы дакумэнт у Канстытуцыйны суд.

Дакумэнт, які напярэдадні ўхваліла кіроўная правацэнтрысцкая партыя Фідэш, прадугледжвае стварэньне новага воргану кіраваньня – Рады ў пытаньнях СМІ. Новаўтвораная структура будзе манітараваць як друкаваныя, так і электронныя мэдыі на прадмет збалянсаванасьці, павагі да годнасьці асобы і агульнапрынятай маралі, а таксама адносна пакрыцьця важных для грамадзкасьці падзеяў.

На падставе недатрыманьня згаданых стандартаў, улады будуць мець права штрафаваць датычныя выданьні.
XS
SM
MD
LG