Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Дырэктар інфармацыйных праграм расейскага “Першага каналу” Антон Вярніцкі распавёў у інтэрвію “Народнай волі” пра абставіны зьбіцьця Ўладзімера Някляева.

Прапануем вам пераклад публікацыі.

Антон Вярніцкі быў сьведкам таго, што адбывалася на вуліцы Калектарнай ў Менску ўвечары 19 сьнежня, калі быў зьбіты кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Ён сьцьвярджае, што людзі ў чорным перагрузілі зь мікрааўтобуса, які ішоў у калёне паплечнікаў Някляева, два генэратары. Таксама людзі ў чорным кідалі шумавыя гранаты.

Усё гэта адбывалася на вачах журналіста. Яго, а таксама апэратара “Першага каналу” Расеі людзі ў чорным не трымалі тварам у сьнег толькі таму, што прынялі за журналістаў беларускага тэлебачаньня.

Тое, што Антон Вярніцкі распавёў «Народнай Волі», разыходзіцца з тым, што агучыў Аляксандр Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі 20 сьнежня. Нагадаем, Лукашэнка, адказваючы на пытаньне журналіста «Нашай Нівы", заявіў: "У 7 гадзін, як мне далажыў міністар, паступае інфармацыя, што на вуліцы Няміга мы падазраем, што там ёсьць тое, чаго не павінна быць. І калі прыйшлі на надгляд гэтых аўтамабіляў, гэты нарад быў зьмяты – там было прыкладна 64 чалавека – і пачалася бойка. І сёньня кіраўнік штаба Някляева прызнаўся, што там адбылося. У канцы ён сказаў: "Міліцыя тут ні пры чым, нарад выклікаў падмацаваньне, калі пачалася бойка, калі б, кажа, не міліцыя, дайшло б справу да панажоўшчыны ". І калі зьявіўся нарад-падмацаваньне – зазірнулі ў гэтыя аўтамабілі. Вы ня бачылі, што там было? Я, напэўна, не ўзяў фатаграфіі, я папрашу сваіх памочнікаў, а вы падыдзіце, я вам пакажу. І папрашу тэлебачаньне прадэманстраваць, што было ў гэтых аўтамабілях».

А вось аповед Антона Вярніцкага нашай газэце:

“У пачатку восьмага вечара 19 сьнежня мы з апэратарам выйшлі з калёнай паплечнікаў Някляева, якая накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу Менска. Начальнік штаба Някляева у мэгафон крычаў, што аўтобус з гукавой апаратурай мы закрыем целамі. Ад штаба калёна адышла мэтраў 200, як дарогу ёй перагарадзіла машына ДАІ. Два міліцыянта сказалі, што далей, маўляў, вы ня пройдзеце, пакажыце, што ляжыць у машыне. Някляеў запярэчыў, што яны ня маюць права перагароджвае дарогу. Нехта крыкнуў: «Давайце прыбярэм машыну ДАІ». Я стаяў у мэтрах пяці, ля сьцяны будынка, і ўсё бачыў. Апэратар быў наперадзе, здымаў.

Я
Я ўпэўнены, што калі машына ДАІ перагарадзіла шлях – гэта была відавочная правакацыя
к толькі людзі Някляева дакрануліся да машыны ДАІ, тут жа пад'ехаў чорны мікрааўтобус. ДАІшнікі не выклікалі ніякага падмацаваньня, у іх у руках нават не было рацыі. Я ўпэўнены, што калі машына ДАІ перагарадзіла шлях – гэта была відавочная правакацыя. Добра сплянаваная. Вядома, людзям Някляева ня трэба было разгойдваць машыну ДАІ.

З чорнага мікрааўтобуса з таніраваным шклом выскачылі людзі ў чорным, без галаўных убораў. У іх руках зброі я не ўбачыў, але ў гэты ж час у хвасьце калёны раздаліся два выбухі. І ўсе, хто стаяў ля машыны ДАІ, тут жа абярнуліся на гэтыя выбухі. Людзі ў чорным моўчкі сталі іх усіх зьбіваць, а потым закрычалі: «Усім легчы тварам у сьнег». Я таксама прылёг, але ў мяне ў руках быў мікрафон Першага канала і я стаў крычаць: «Я журналіст Першага канала, я журналіст Першага канала». Мой апэратар таксама крычаў: «Я Першы канал, я Першы канал». Мабыць, гэта зьбіла іх з панталыку, яны вырашылі, што мы з нейкага Першага беларускага каналу. І яны схапілі апэратара за шкірку і павалаклі ў свой мікрааўтобус, з крыкам: «Гэта нашы, гэта нашы». Апэратар, паказваючы на мяне, крычаў «Ён са мной», і мяне, мякка так падштурхоўваючы, таксама папрасілі прайсьці ў іх мікрааўтобус. Не білі, проста зьлёгку падштурхоўвалі, каб я ішоў хутчэй. І мы стаялі каля аўтобуса.

Момант зьбіцьця Някляева я ня бачыў, але бачыў, як зь мікрааўтобуса, на якім прыбылі людзі ў чорным, выскачыў чалавек і кінуў у бок дзьве шумавыя гранаты. Дзьве такія бочачкі, як слоікі тушонкі. Я яшчэ падумаў, што трэба будзе потым зьняць гэтыя гранаты. Але ён адразу ж кінуўся іх падбіраць. У гэты ж час чатыры чалавекі выцягнулі з някляеўскага мікрааўтобуса два белыя генэратары і перагрузілі іх у чорны мікрааўтобус. Ня ў той, ля якога стаяў я, а ў другі – у іх было два мікрааўтобусы.

Я выразна бачыў, як перагрузілі два генэратары. Дзейнічалі яны вельмі хутка, і як толькі генэратары перанесьлі, я пачуў іх пазыўныя: «бакас або бэкап, адыходзім. З намі два журналіст". Ніякай выбухоўкі я ня бачыў. Наогул, акрамя гэтых генэратараў, людзі ў чорным з някляеўскага аўтобуса нічога не адбіралі. А забраўшы тэхніку, хутка рэтыраваліся, запіхнуўшы
Мы перадалі пасьведчаньне, пашпарты. «А чаму ў вас пашпарты расейскія», – зьдзівіўся ён. «Дык мы ж з Расіі, зь Першага каналу». І па рацыі тут жа гучыць загад «Выкіньце іх на х ... на сьнег»
нас з апэратарам у мікрааўтобус.

Як толькі ад'ехалі, старэйшы, які сядзеў на пярэднім сядзеньні, побач з кіроўцам, па рацыі камусьці перадаў: «З намі два журналісты. Наш канал ». У яго пытаюць: "Адкуль? ОНТ? БТ? ». Ён, у сваю чаргу, зьвярнуўся да нас з пытаньнем: «Вы якія?». Мы з апэратарам хорам адказалі: «Першы канал». Па рацыі яму скамандавалі: «Правер ў іх дакумэнты». Мы перадалі пасьведчаньне, пашпарты. «А чаму ў вас пашпарты расейскія», – зьдзівіўся ён. «Дык мы ж з Расіі, зь Першага каналу». І па рацыі тут жа гучыць загад «Выкіньце іх на х ... на сьнег». Але нас, праўда, культурна высадзілі з мікрааўтобуса і аддалі дакумэнты, заўважыўшы: «Ня з тымі, хлопцы, працуеце», на што мы адказалі: «А вы вельмі прафэсійна працуеце». І яны, моўчкі, зьехалі.

Калі мы вярнуліся на месца, да штабу Някляева, то ўбачылі зьбітага вадзіцеля мікрааўтобуса. Ніякіх п'яных людзей у калёне, бойкі я, шчыра скажу, ня бачыў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG